Аб нас

Цэнтр даследаванняў права Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі

Цэнтр даследаванняў права Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі – гэта арганізацыйная адзінка на факультэце права і адміністрацыі Варшаўскага універсітэта, якая была створана ў 2016 годзе. Прадметам дзейнасці Цэнтра з’яўляюцца даследаванні прававой сістэмы і дзяржаўнага ладу постсавецкіх краін у самым шырокім разуменні. Акрамя таго, да кампетэнцый і задач Цэнтра належыць арганізацыя дыскусій, канферэнцый і сімпозіумаў па вышэйзгаданых тэмах, а таксама арганізацыйная падтрымка іншых арганізацыйных адзінак факультэта ў іх дзейнасці і кантактах з навукова-даследчымі і акадэмічнымі цэнтрамі на постсавецкай прасторы. Цэнтр актыўна супрацоўнічае і ўдзельнічае ў розных праектах, якія рэалізуюцца сумесна з іншымі структурнымі адзінкамі Варшаўскага універсітэта, а таксама з замежнымі партнёрамі.

Кіраўніком Цэнтра даследаванняў права Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі Факультэта права і адміністрацыі Варшаўскага універсітэта з’яўляецца д-р Яраслаў Турлукоўскі

Кантактныя дадзеныя: j.turlukowski@wpia.uw.edu.pl

Супрацоўнікі Цэнтра: д-р Якуб Хованец, мгр Міхал Патрык Садлоўскі, мгр Патрык Каліноўскі і мгр Марта Козак-Масьніцка

Інфармацыя аб рэалізаваным праекце
“Польскае права на ўсходзе – Сетка польскіх юрыдычных школ

Праект “Польскае права на Усходзе – Польская сетка юрыдычных школ” – гэта інавацыйнае і арыгінальнае рашэнне, накіраванае на распаўсюджванне ведаў пра польскае права за мяжой, а яго мэтавай аўдыторыяй з’яўляюцца студэнты з Украіны і Беларусі. Праект атрымаў падтрымку міністра навукі і вышэйшай адукацыі і фінансаванне ў рамках праграмы “Дыялог” на 2019-2021 гады.

Найважнейшыя падрабязныя мэты праекта:

1

Арганізацыя ў ВНУ-партнёры заняткаў, прысвечаных у тым ліку наступным пытанням: уводзіны ў польскае права, права Еўрапейскага Саюза ў кантэксце польскай прававой сістэмы, канстытуцыйнае права, грамадзянскае права (агульная частка, рэчавае права, дагаворнае права, спадчыннае права, права інтэлектуальнай уласнасці), гандлёвае права, судовае і адміністрацыйнае права, падатковае і мытнае права, грамадскае гаспадарчае права, працоўнае права, медыцынскае права, крымінальнае права, адміністрацыйнае права, адміністрацыйны працэс, грамадзянскі і крымінальны працэс. Заняткі будуць праводзіць супрацоўнікі Факультэта права і адміністрацыі Варшаўскага універсітэта.

2

Дзейнасць, якая мае на мэце дапоўніць і зрабіць навучальную праграму больш прывабнай сярод універсітэтаў-партнёраў.

3

Умацоўванне супрацоўніцтва паміж Варшаўскім універсітэтам і універсітэтамі-партнёрамі, распрацоўка доўгатэрміновых рашэнняў у сферы міжнароднага супрацоўніцтва з універсітэтамі-партнёрамі ў галіне навуковых даследаванняў і абменаў, іх міжнароднага распаўсюджвання і дыдактыкі.

4

Арганізацыя міжнародных канферэнцый з удзелам супрацоўнікаў і студэнтаў / аспірантаў Варшаўскага універсітэта (маючы на мэце не толькі факультэт права і адміністрацыі), супрацоўнікаў і студэнтаў / аспірантаў з ВНУ-партнёраў і прадстаўнікоў бізнэсу, мясцовага самакіравання і дыпламатыі.

5

Арганізацыя навуковых стажыровак і сумесных навуковых праектаў з універсітэтамі-партнёрамі, прысвечаных польскаму, украінскаму і беларускаму заканадаўству.

6

Арганізацыя асобных лекцый запрошаных навукоўцаў з універсітэтаў-партнёраў у Варшаўскім універсітэце, а таксама навукоўцаў з Варшаўскага універсітэта у ВНУ-партнёрах.

7

Выданне сумесных публікацый з вынікамі даследаванняў польскага, украінскага і беларускага права.

8

Папулярызацыя Польшчы, польскай культуры і польскага права сярод студэнтаў з Украіны і Беларусі.

9

Выкарыстанне ўсё большага рынкавага попыту на веданне польскага заканадаўства фізічнымі асобамі, прадпрымальнікамі і службовымі асобамі органаў мясцовага самакіравання з Украіны і Беларусі.

10

Арганізацыя заняткаў, накіраваных на вывучэнне польскай мовы і павышэнне ўзроўню яе ведання сярод удзельнікаў польскіх юрыдычных школ.

11

Забеспячэнне высокага ўзроўню навучання, пацверджанага экзаменамі або праверкай набытых ведаў у іншай форме і выдачай дыпломаў аб заканчэнні Школы польскага права ва ўсіх універсітэтах-партнёрах.

Праект атрымаў падтрымку Міністра навукі і вышэйшай адукацыі, а таксама фінансаване ў рамках праграмы Дыялог у 2019-2021 гг.